Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЯЦІГАДОВАЕ ДЗІЦЯ АТРЫМАЛА АПЁКІ ПАДЧАС ЖЫВОГА ЭФІРУ НА ВІЦЕБСКІМ ТЭЛЕБАЧАНЬНІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Паводле словаў дырэктара абласной тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Аляксандра Курыльчыка, бацькі пацярпелага не зьбіраюцца падаваць з гэтае нагоды пазову ў суд, бо кампанія знайшла сродкі для кампэнсацыі маральнае шкоды.

Абсталяваньне студыі, набытае тры гады таму, цалкам адпавядае ўсім патрэбным нормам, і прычынай няшчаснага выпадку спадар Курыльчык лічыць недастатковую пільнасьць супрацоўнікаў, якія своечасова не паклапаціліся пра замену кварцагалягеннай лямпы.

Зрэшты, пакараць за гэтае парушэньне таксама няма каго, бо сьветлатэхнік, які мусіў бы займацца аглядам ды заменай лямпаў, звольнены ў выніку апошніх скарачэньняў, і тэлекампанія проста ня мае сёньня такой штатнай адзінкі.
XS
SM
MD
LG