“Знайце, ліха пратрэцца і маланкай доля блісьне”, – гэтыя словы напісаныя на грудзёх у Барыса Хамайды, а на сьпіне – іншы спадзёўны надпіс: “Беларусь, твой народ дачакаецца залацістага, яснага дня!”
Віцебскія мінакі па-рознаму рэагуюць на незвычайна апранутага чалавека: замежныя госьці фэстывалю просяць дазволу сфатаграфавацца побач, моладзь нярэдка гукае “Жыве Беларусь!”, а міліцыянты падкрэсьлена не заўважаюць.
Звычайна акцыя Барыса Хамайды працягваецца паўтары гадзіны. За гэты час “жывы плякат” пасьпявае наведаць самыя шматлюдныя месцы фэстывальнага Віцебска.