Лісты з просьбамі аддаць інвалідам пусты дзіцячы садок дасылаліся ў Віцебскі гарвыканкам яшчэ з 1996 году. Але толькі цяпер, калі Швэдзкая нацыянальная асацыяцыя дзяцей-інвалідаў ды маладых інвалідаў паабяцала віцебскай грамадзкай арганізыцыі фінансавую ды маральную падтрымку, гэтая справа зрушылася зь месца.
У новым рэабілітацыйным цэнтры плянуецца навучаньне элемэнтарным працоўным навыкам віцебскіх інвалідаў ва ўзросьце да 31 году. Ягонага адкрыцьця чакаюць сёньня 680 інвалідаў-дзяцей.