Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАЛІ ШТРАФ ДВУМ “ЗУБРОЎЦАМ”


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Андрэя Зайцава і Максіма Дварэцкага затрымалі ў ноч з 25 на 26 сакавіка падчас сьвяткаваньня Дня Волі. Міліцыянты зафіксавалі графіці, малюнак бел-чырвона-белага сьцяга і надпісы “Жыве Беларусь” і “Зубр”. Абвінавачаньне трымалася на сьведчаньнях двух нецьвярозых мінакоў, якія кінуліся біцца з “зуброўцамі”, а ў аддзяленьні мінакі падпісалі заяву, паводле якой зуброўцы і намалявалі графіці.

У судзе яны таксама абвінавацілі спадароў Зайцава і Дварэцкага ў тым, што тыя распачалі бойку ды чапляліся да людзей, што і ўлічыла судзьдзя. У выніку юнакі, якія не прызналі, што малявалі графіці, атрымалі пакараньне нібыта за дробнае хуліганства.
XS
SM
MD
LG