Восем віцебскіх прамысловых прадпрыемстваў ды яшчэ тры банкі мусяць стацца сёлета "шэфамі" хакейнага клюбу "Віцебск" – гэтак вырашыў віцебскі гарвыканкам.
Летась "шэфаў" было толькі дзевяць, а сёлета ўжо адзінаццаць, і за год яны мусяць выдаткаваць хакеістам каля 650-ці мільёнаў рублёў.
Такім чынам, шмат хто зь віцяблянаў стане неўзабаве адданым спартоўцам, бо выдаткі на ўтрыманьне віцебскіх хакеістаў закладзеныя ў сабекошт прадукцыі "шэфаў", якую аплачваюць непасрэдна спажыўцы.
А ўвогуле розныя ўстановы ды прадпрыемствы Віцебску "замацаваныя" аж за васьмю камандамі па розных відах спорту!