Усяго ж заплянавана скараціць 3.200 чалавек. І гэтая колькасьць яшчэ недакладная, бо многія прадпрыемствы амаль штомесяц вымушаныя скарачаць сваіх працаўнікоў. Ня могуць усьцешыць звольненых віцяблянаў і наступныя лічбы: на 1-га лютага ў віцебскім цэнтры занятасьці мелася 2.500 вакансыяў, тым часам як беспрацоўнымі зарэгістравана 19 тысячаў чалавек.
Такім чынам, на кожнае вакантнае месца ўжо ўмоўна прэтэндуе 8 чалавек. А пэрспэктыва новых скарачэньняў зробіць гэтую канкурэнцыю яшчэ больш жорсткай