Кіраваў працамі па ліквідацыі аварыі непасрэдна начальнік Віцебскай абласной управы Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Леанід Падліпскі.
Каб кампэнсаваць адсутнасьць прыроднага газу, а сёмай гадзіне раніцы ў Наваполацак прыбыла 11 машынаў з вадкім газам, а мясцовае радыё штогадзіну папярэджвала, каб жыхары гораду не карысталіся газавымі плітамі, бо гэта можа выклікаць непажаданае запаветраваньне труб.