Сёлета 11 верасьня загадчыца аддзелу адукацыі гарвыканкаму спадарыня Філіповіч абвесьціла загад пра скасаваньне гарадзкой філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
Пасьля працяглага супраціву ліцэісты і выкладчыкі пагадзіліся на перавод у зарганізаваныя ліцэйскія клясы сярэдняй школы №1. Аднак аддзел адукацыі своечасова ня даў на зацьверджаньне ў Міністэрства адукацыі навучальныя пляны для новаствораных ліцэйскіх клясаў. Калі ж няма зацьверджаных плянаў, цэнтралізаваная бугальтэрыя аддзелу адукацыі ня можа выканаць разьлік заработнай платы.