Старшыня мясцовага калгасу зьвярнуўся ў суд, каб абараніць свой гонар. Адначасова зьвярнуўся ў суд і старшыня ўчастковай камісіі Мар'ян Паўловіч. Ён палічыў, што каардынатар распаўсюдзіў недакладныя зьвесткі і абразіў яго ў сваёй заяве пракурору. Заява зьвяртала ўвагу прадстаўніка закону на тое, што старшыня камісіі прыехаў да назіральніка Міколы Лук'янёнка і, па словах апошняга, спытаўся: ці не баіцца грузчык хлебазаводу застацца пасьля выбараў бяз працы?
Спадару Паўловічу не спадабалася, што ён, прадстаўнік кіраўніцтва, быў вымушаны губляць час, каб даваць тлумачэньні ў пракуратуры. Факту сваёй размовы сам-насам з Лук'янёнкам старшыня не адмаўляў, але заявіў, што прыяжджаў прапанаваць таму працу дыспэтчара.
Судзьдзя вырашыла, што факт ціску на назіральніка недаказаны, а таму скарга Васіля Грамовіча ўтрымлівае паклёп. Судзьдзя пакарала спадара Грамовіча штрафам на 3 мінімальныя заробкі.