Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРГЕЙ АБАДОЎСКІ ЗАПАТРАБАВАЎ НЕАДКЛАДНАГА ВЫЗВАЛЕНЬНЯ СВАЙГО СЫНА


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў


Як вядома, на мінулым тыдні суд Цэнтральнага раёну Магілёву вынес Дзьмітрыю Абадоўскаму прысуд – пяць год і два месяцы пазбаўленьня волі без канфіскацыі маёмасьці. Яго абвінавачвалі ў крадзяжы маёмасьці і згвалтаваньні дзяўчыны.

Сяргей Абадоўскі лічыць, што рашэньне раённага суду адносна яго сына абумоўленае актыўнай праваабарончай дзейнасьцю яго самога. Ён патрабуе неадкладна вызваліць сына, пакараць супрацоўнікаў міліцыі і пракуратуры.

Адметна, што Дзьмітрыю засталося сядзець некалькі месяцаў, бо чатыры гады і восем месяцаў ён ужо правёў пад вартай.
XS
SM
MD
LG