Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г. ПАГАНЯЙЛА: АБСКАРДЗІЦЬ ПРЫСУД БАНДАЖЭЎСКАМ БУДЗЕ ЦЯЖКА


Гары Паганяйла


(Паганяйла: ) “Прысуд абвешчаны, зараз неабходна яго аспрэчваць. Але складанасьць у тым, што судовае паседжаньне праводзіў сябра Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду Беларусі. Згодна з нашым заканадаўствам, вынесены прысуд нельга касацыйна абскардзіць і апратэставаць. Гэта можа адбыцца толькі ў парадку нагляду. Вось у чым складанасьць. Але я ня маю сумневу, што Бандажэўскі і ягоная абарона абскардзяць гэты прысуд. У гэтай справе было шмат парушэньняў, было парушанае права на абарону Бандажэўскага. Далей – сытуацыя вакол ягонага нібыта затрыманьня на мяжы і пазбаўленьня волі яшчэ да вынясеньня прысуду. Усё гэта сьведчыць пра тое, што ўлады хацелі б бачыць Бандажэўскага за кратамі”.

XS
SM
MD
LG