Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ “НАШУ СВАБОДУ” – ТОЕ САМАЕ, ШТО РАЗНОСІЦЬ ВЫБУХОВЫЯ РЭЧЫВЫ?


Сяргей Астраўцоў, Горадня


Алесь Масюк раскідваў газэты па паштовых скрынках. Міліцыянты сказалі, што пра гэта нібыта паведаміла нейкая бабулька. Пры сабе хлопец меў 5 асобнікаў газэты і кніжку пра негвалтоўнае змаганьне.

Затрымалі спадара Масюка а 20-й гадзіне, а выпусьцілі каля 21-й. Зь ім гутарыў намесьнік начальніка міліцыі Генадзь Шлыковіч. Гутарка была гэткага зьместу: "Сёньня ты разносіш газэты, а заўтра — выбуховыя рэчывы".

Алеся Масюка затрымліваюць ужо другі раз за апошнія дні. 5 траўня яго спынілі з газэтамі руху "Зубар" ды ўлёткамі. Спачатку яго завялі ў мясцовы аддзел КГБ, а затым завезьлі на машыне ў міліцыю. Склалі пратакол за распаўсюд выданьняў без выходных зьвестак.

XS
SM
MD
LG