Гарадзенскі рэгіянальны прафсаюзны лідэр Аляксандар Васільеў сьведчыць, што страйк адбыўся ня толькі ў абласным цэнтры, але і ў іншых гарадах вобласьці – у Лідзе, Слоніме, Ваўкавыску, Мастах. Ён лічыць, што ў акцыі брала удзел каля 15 тысяч прадпрымальнікаў і столькі ж асобаў, якія працуюць па найме.
Асабліва добра, паводле Васільева, страйк прайшоў на двух галоўных рэчавых рынках Горадні – Паўднёвым і Цэнтральным.
Я наведаў сёньня Цэнтральны рынак – асноўная яго частка не працавала, толькі на верхняй пляцоўцы гандаль часткова ішоў. Адна з жанчынаў, якая падтрымала страйк, сказала мне, што баіцца істотнага падвышэньня падаткаў. Сёньня яна плоціць за свой гандлёвы намёт 35 тысяч рублёў у месяц, 25 тысяч падатку і яшчэ 15 тысяч за камэру-схову.
Часткова працаваў сёньня адзін з невялікіх рынкаў, а вось самы новы рынак – у Лёдавым палацы – працы не спыняў. Прафсаюзьнікі прызнаюццца, што ня маюць там ніякага ўплыву. Рынак гэты адкрыўся ў лютым – улады такім чынам робяць спробу крыху кампэнсавць кошты будаўніцтва палацу. Там вельмі камфортныя ўмовы, але арэнда дарагая – 15 даляраў за квадратны мэтар