Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт сталічных дэмакратаў на Гомельшчыну


Казімер Яноўскі, Мазыр

У Мазыры гарвыканкам сарваў заплянаваную на суботу сустрэчу месьцічаў зь лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам ды намеснікам кіраўніка БНФ Вячаславам Сіўчыкам.

На сустрэчу прыяжджалі таксама актывісты дэмакратычных суполак з Калінкавічаў, Ельску й Лельчыцаў. Яна мусіла была прайсьці ў кінатэатры “Мір”. Дзеля гэтага арганізатары выкупілі нават месцы, заплаціўшы агулам 25 000 рублёў.

Але за дзьве гадзіны да прызначанага часу кіраўнікоў кінатэатру выклікаў да сябе ў гарвыканкам намесьнік старшыні Леанід Пісанік ды катэгарычна забараніў даваць залю апазыцыянэрам. Супрацоўнікі кінатэатру вымушаныя былі вярнуць грошы за квіткі.

Cтаршыня мазырскай суполкі АГП Леанід Арлоў распавёў, што ў гарадзкіх уладаў прыжыўся стыль "не пушчаць!" Калі што робіцца, дык толькі з дазволу гарвыканкаму й пад ягоным кантролем.

Удзельнікі сустрэчы змушаныя былі ад кінатэатру “Мір” накіравацца ў процілеглы бок. Працягвае Ўладзімер Кацора.

(Кацора: ) "Каб пагутарыць зь людзьмі, нам прыйшлося пайсьці ў гарадзкі парк на бераг Прыпяці. На сьвежым паветры й правялі сустрэчу".




XS
SM
MD
LG