Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЖЭНЭВЕ ПАЧАЛОСЯ СУДОВАЕ СЛУХАНЬНЕ Ў СПРАВЕ ПАРУШЭНЬНЯ ПРАВОЎ ПРАФСАЮЗАЎ У БЕЛАРУСІ


Галіна Абакунчык, Менск

Цягам мінулага тыдня камісія працавала ў Менску з мэтай збору поўнай, праўдзівай і аб’ектыўнай інфармацыі ў гэтай справе і правяла шэраг сустрэчаў зь сябрамі незалежных прафсаюзаў, кіраўніцтвам фэдэрацыі пад кіраўніцтвам Леаніда Козіка і ўраду Беларусі. Другая частка працы камісіі праходзіць у форме судовага слуханьня ў Жэнэве. У якасьці судзьдзяў там выступаюць сябры камісіі МАП, абвінаваўцаў — Міжнародны кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, адказчыкаў — урад Рэспублікі Беларусь, а сьведкамі — сябры незалежных прафсаюзаў і прадстаўнікі ўлады Беларусі. Слуханьні прадоўжацца два дні, затым камісія распачне падрыхтоўку выніковай рэзалюцыі.

Улады Беларусі падазраюцца ў шматразовым парушэньні Канвэнцыі МАП “Аб свабоде аб’яднаньняў” і “Аб праве на вядзеньне калектыўных перамоваў”, якія Беларусь ратыфікавала ў 1956 годзе.
XS
SM
MD
LG