Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖОНКА БАНДАЖЭЎСКАГА ЗЬВЯРНУЛАСЯ ДА ПУЦІНА


Любоў Лунёва, Менск

Галіна Бандажэўская паведаміла, што неаднаразова дасылала лісты Аляксандру Лукашэнку, але ніколі не атрымлівала адказаў. У лісьце да прэзыдэнта Расеі яна просіць даць магчымасьць Юрыю Бандажэўскаму займацца навуковай дзейнасьцю, якую высока ацанілі замежныя навукоўцы.

Галіна нагадала, што за навуковыя распрацоўкі ў галіне радыёпаталёгіі (а гэта 9 манаграфіяў і каля 250 навуковых прац) у Польшчы яе мужа ўзнагародзілі мэдалём Альбэрта Швэйцэра і залатой зоркай, а ў Францыі — мэдалём Гіпакрата. Акрамя таго, французы прызналі Юрыя Бандажэўскага ганаровым грамадзянінам Клермона-Фэрана.
XS
SM
MD
LG