Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ БЕЛАРУСКІ ЗАКОН АБ РЭЛІГІЯХ – УДАР ПА РЭЛІГІЙНЫХ СВАБОДАХ


Алесь Грыневіч, Прага

Новы беларускі закон аб рэлігіях быў зацьверджаны верхняй палатай Нацыянальнага сходу на мінулым тыдні. А ўчора Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ня бачыць у законе сур’ёзных хібаў і гатовы падпісаць яго. Закон забараняе рэлігійным арганізацыям, якія не былі зарэгістраваныя ў Беларусі апошнія 20 гадоў, друкаваць рэлігійную літаратуру. Таксама забараняюцца набажэнствы рэлігійных суполак, якія маюць меней за 20 сябраў.

Сустаршыня Гельсынскай камісіі так пракамэнтаваў гэты закон: “Лукашэнка і рэжым прызначаных ім заканадаўцаў відавочна маюць намер пазбавіцца суполак рэлігійных меншасьцяў, пакінуўшы толькі Праваслаўнай царкве, якая падтрымліваецца дзяржавай, права вырашаць, як людзі практыкуюць сваю рэлігію”.

У жніўні беларускія ўлады разбурылі будынак Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў пасёлку Пагранічнае Гарадзенскай вобласьці. А ў сераду міліцыя не дазволіла амэрыканскім дыпляматам сустрэцца зь вернікамі, якія наладзілі на руінах у Пагранічным часовую царкву ў намёце.
XS
SM
MD
LG