Сёньня Найвышэйшы гаспадарчы суд прызнаў гэтае папярэджаньне незаконным. Пракуратура мусіць заплаціць 200 тысяч рублёў судовых выдаткаў. Кажа галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько:
(Дынько: ) "Я думаю, што гэта прымусіць іх у будучыні больш уважліва ставіцца да тых папярэджаньняў, якія яны выносяць".
Спадар Дынько лічыць сёньняшняе судовае рашэньне важным для беларускай прэсы, бо яно стварае прэцэдэнт.
(Дынько: ) "На маю думку, гэта вельмі прынцыповая перамога нашае газэты, бо мы яшчэ раз даказалі гэтым, што незалежная газэта і беларуская газэта можа выйграваць справы супраць пракуратуры ў дадзеным выпадку. Так, як некалі, выйграўшы справу, дабіўшыся адмены папярэджаньня, вынесенага Міністэрствам інфармацыі, мы даказалі, што незалежная газэта і беларуская газэта можа выйграць справу супраць Міністэрства інфармацыі".