Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ БНФ ЮРЫ ХАДЫКА СПЫНІЎ ГАЛАДОЎКУ, БО ЎЛАДЫ НЕ ПАСАДЗІЛІ ЯГО ЗА КРАТЫ ПАВОДЛЕ ВЫНЕСЕНАГА ПРЫСУДУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Спадар Хадыка прыехаў не хаваючыся, без суправаджэньня міліцыянтаў, але з копіяй прысуду на руках. У судзе яму абвесьцілі, што ён можа адбыць пакараньне па месцы жыхарства пасьля таго, як у мясцовую міліцыю дашлюць адпаведныя паперы. Такім чынам, Хадыка не выключае, што неўзабаве менскія міліцыянты выканаюць тое, што не зрабілі іхныя гарадзенскія калегі.

(Хадыка: ) "У мяне атрымаўся такі ўмоўны арышт. Праўда, калі пачытаць прысуд, то там ёсьць двухсэнсоўнасьць. Там напісана пра 10 дзён арышту з моманту затрыманьня, а якога затрыманьня — не сказана. Калі гэта затрыманьне 24 сакавіка, то 10 дзён даўно скончыліся. Але магчыма, што будзе іншае затрыманьне, пасьля якога і пачнецца адлік 10 дзён".

Паколькі не адбыўся арышт, адмененая і галадоўка, пра якую Хадыка абвесьціў у судовай залі пасьля абвяшчэньня прысуду. Пры гэтым намесьнік старшыні БНФ заяўляе пра сваю салідарнасьць з затрыманымі разам зь ім у Горадні:

(Хадыка:) "У тыя ж самыя дні былі асуджаныя 20 чалавек за ўдзел у мітынгу 24-га, 12 журналістаў за пікет у падтрымку "Пагоні", з гэтых дванаццаці шэсьць чалавек сядзяць у прымальніку-размеркавальніку. Прычым два зь іх асуджаныя на 10 дзён, і адзін галадае".
XS
SM
MD
LG