Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЭС У СПРАВЕ ЗЬНІКНЕНЬНЯ ЗАВАДЗКАГА ПАЧНЕЦЦА ПРАЗЬ МЕСЯЦ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Гэта, паводле старшыні суду Георгія Хоміча, тлумачыцца неабходнасьцю захаваньня дзяржаўных сакрэтаў. У прыватнасьці, галоўны падазраваны ў выкраданьні Завадзкага Валер Ігнатовіч раней служыў у спэцпадразьдзяленьні МУС "Алмаз". Службоўцам гэтага падразьдзяленьня зьяўляецца яшчэ адзін абвінавачаны па справе.

Апэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі зьнік 7 ліпеня 2000 году па дарозе зь Менску ў аэрапорт "Менск-2". Сьледзтва лічыць, што справа Завадзкага не палітычная. Паводле асноўнай вэрсіі сьледзтва, яго скраў Ігнатовіч з асабістай помсты. Аднак у сьледчых дагэтуль няма зьвестак пра тое, дзе зараз апэратар ОРТ і ці жывы ён.

Між тым, незалежныя назіральнікі ў Беларусі лічаць, што зьнікненьне апэратара ОРТ Завадзкага стаіць у адным шэрагу са зьнікненьнем Юр'я Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Не выключаюць, што да гэтай справы таксама спрычыніўся эскадрон сьмерці — створанае на загад найвышэйшага кіраўніцтва краіны сакрэтнае падразьдзяленьне дзеля зьнішчэньня дзеячоў апазыцыі.

Паведамляецца, што працэс будзе праходзіць у памяшканьні Вярхоўнага Суду. Старшынём на працэсе прызначылі судзьдзю Аляксандра Сіманава.


XS
SM
MD
LG