Літва надыйдзе непрыкметна,
як настае вясна ці лета, ці зіма,
пра тое ўведаюць Паэты
і вестку прынясуць, як птушкі на скрыдлах.
Літва, Зямля і Сонца, і Сусьвет...
і вось мы ўжо ўзьлятаем у бязьмежжа
і, зьлітыя з Тварцом, ствараем сьвет,
празрысты, ясны, непадкупны, незалежны.
Мая Літва хай стане нашаю Літвой!
І нашай Воляй, нашай Явай,
заранкаю, што добраю парой
зьвястуе сьвету Новы дзень бяз хмараў.