Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-15



"Глядзі, - кажа Алесь,-
па небе плывуць вершы:
кожнае
воблака
аркуш.

Па возеры напісаныя вершы:
кожная
хваля
аркуш."

"Глядзі, - кажу яму я, -
неба, возера і манастыр -
усё ў нас сьпісанае вершамі:
кожны
выдых
верш."

Ў гэты міг праляцелі анёлы,
ціхім голасам сьпяваючы вершы...

Алесь і я слухаем,
маўчым
і
плачам.

(Пераклад Людкі Сільновай)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG