Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-09-09



Нельга зь лірыка вырабіць трупа рамантыку бач падлу вальней: чырвон-бел-чырвоны палотнішчам вее бел-чырвон-белы
ў паперы жывей.

Шыхт наш у сьненьнях на пляцы бравее: хвата муштруе хват
Бог-дабрадзей...Алесь гэткі сон на хаўтуры ці грошы? тлумач жа
Разанаў крывіч ты крывейт.

Тое ня воля наогул нічога ліўні льюць восень галее а ты
дранцавей з пануранай глюгай уверсе птах вольны з панураным носам
мне ўнізе вальней.

Левай дзе скрэбсьці правай ня вызнаць бажыцца: падох ужо! -
не, падла жывога жывей! Шукаюць мянты мяне ўдома ў гушчары
пад жвірам вальней мне вальней.

(Пераклад Андрэя Гуцава)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG