Мяне вучаць пляткаркі і тыя,
хто радзіму прадаў, абакраў,
у каго ўжо кішэні пустыя,
і ў каго на сьняданак ікра.
Пракуроры і судзьдзі зацята
кожны крок кантраляючы мой,
вучаць жыць бязь віны вінаватым
і душу хочуць бачыць нямой.
Павучаньні зьлятаюць на вецер,
не трымаюцца злосьцю ў грудзях,
Усявышні адзіны на сьвеце
для мяне – пракурор і судзьдзя.