Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-07-16



Засьвяціўся прыгожа вясновы дзянёк,
ды падуў раптам вецер з уходу:
неба хмарамі спрэс зацягнуў, прывалок
халадэчу на першыя ўсходы.
Дзень і ноч лупіць дождж,
па зямельцы б'е сьмерч,
разьвязло, не прайсьці, пуцявіны,
і ўсхліпы дажджу мне прынесьлі скрозь ноч
прычытаньне матулі-Радзімы:
"Гора, гора! Манкурты мяне прадалі.
Ці распраўлю калі свае крылы?
прышлі люд з дапамогаю дзетак маіх
мне заўчасную рые магілу.
І ня дождж гэта. Не! Гэта сьлёзы мае,
крыўда, роспач зьнясіленай маці.
І ня воблакі, не! Спавівае мяне
чужароднае мулкае плацьце!"
Доўга слухаў я горкую прытчу дажджу,
грукат цемры у дзьверы і вокны,
дзікім болем у сэрцы сыноўім адчуў -
адраджэньне пад мечам Дамокла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG