Толькі чыстай вадзіцы
Набяру я у флягу
Ды вазьму і паеду
Ў трынідадзітабага.
І схаваю на дачы
Ў куст шыпшыны рыдлёўку,
І "Ня хутка чакайце!"
Напішу я алоўкам.
Без усіх абавязкаў,
Без падумак бянтэжных
Стану вольнаю птушкай
Я на тым узьбярэжжы.
Ціха хвалі плюскочуць,
Ківі ўсюды навалам,
Я ў шыкоўным фатэлі,
Побач хтось з апахалам…
Засынаю у марах,
Ды чамусьці мне сьніцца:
На тутэйшых імшарах
Я зьбіраю дурніцы.