Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-04-08



Я – гэта думкі маіх сяброў.
Я – гэта позіркі маіх ворагаў.
Я – гэта здані маіх крэўных,
іх развагі,
іх вочы,
іх прысутнасьць.
Дзень за днём я жыву разам зь імі,
дзень за днём я напаўняюся іх досьведам,
дзень за днём я губляю свабоду.

Калі ты хочаш, каб я была побач,
прачніся раніцай
у садзе сярод дрэў
з залаціста-ружовымі яблыкамі,
сярод зялёнай прасторы і бязьмежнага блакіту,
прачніся нявольнікам
у нашым таемным садзе,
каб адчуць на сваіх крылах
залатую цеплыню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG