Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-03-25



У спакоі тваіх вачэй,
у смаку тваіх сьлёз,
у таемнасьці тваіх слоў,
на дне твайго маўчаньня,
на ўзьмешках спатканьняў і ростаняў,
у плыні рэк і аўтастрадаў,
на вуліцы Ніжнепакроўскай у Полацку
і на бэрлінскай Unter den Linden,
на старонках старых фаліянтаў
і пад вокладкамі новых кніг,
у палёце птушак
і ў сьпевах марцовых катоў,
у вершах і нэкралёгах,
у водары тваёй парфумы
і ў глыбінях твайго лона –
паўсюль сачу знакі таго,
што павінна зьдзейсьніцца
ў гэтым стагодзьдзі,
паўсюль –
дзень пры дні –
сачу знакі
нашай Свабоды.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG