(эфір 30 лістапада 2000) Аўтар і вядучая – Алена Ціхановіч. Старая крэпасьць ў Міраве служыць вязьніцай больш як 600 гадоў. Мураваныя сьцены да дзесяці мэтраў, пад імі – ахоўны роў… Турма найбольш строгага рэжыму дагэтуль не пакідала надзеі на пасьпяховыя ўцёкі. Месяц таму адсюль дзёрзка вырваўся на волю асабліва баронены рэцыдывіст Іржы Каінэк. 7 гадоў таму Каінэк на замову - за 100 тысяч карун (тады – каля 3 тысяч даляраў) - забіў пльзенскага бізнэсмэна і яго ахоўніка. Забойца быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне. Пакараньне сьмерцю у Чэхіі было адменае ў 1990-м годзе. Такім чынам, рукі ў Каінка былі цалкам разьвязаныя: ён мог пракладаць сабе дарогу на волю любымі сродкамі, бо ўсё адно ня мог атрымаць ужо большага пакараньня. Напружанае чаканьне ля тэлевізараў, дыскусіі ў барах і ў прэсе хутчэй спрыялі народнай папулярнасьці ўцекача: бо сотні паліцэйскіх ні Каінка, ні яго сьлядоў не знайшлі і празь месяц. Пра тое, якім спосабам чэскаму рэцыдывісту ўдалося ўцячы з сама моцна бароненай турмы – крыху пазьней. А зараз нашая размова ў камісіі правоў чалавека чэскага ўраду. Петра Бурчыкава займаецца тут пытаньнямі вязьняў. (Ціханочіч: ) "Як Вы мяркуеце, ці не гаворыць выпадак Каінка пра тое, што рэжым утрыманьня ў чэскіх турмах надзвычай мяккі? Бо гэта, прынамсі, яго чацьвёртыя ўцёкі…" (Бурчыкава: ) "У Міраве? Я там была два тыдні таму і ня думаю, што там вольніца – рэжым там здаўна вельмі строгі, і ў той асаблівай ахове, дзе быў і пан Каінэк. Я мяркую, што ў гэтым выпадку чалавек, асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне, ня маючы ніякага выйсьця, проста набраўся адвагі, каб рызыкнуць усім, рызыкаваў пры тых уцёках жыцьцём і меў вялікае шчасьце, што яму гэта ўдалося. Гэта хутчэй пытаньне шанцунку, чым пытаньне мяккага рэжыму". (Ціхановіч: ) "Як, паводле досьведу Чэскай Рэспублікі, дэмакратызацыя дзяржавы ўплывае на узровень і характар злачыннасьці?" (Бурчыкава: ) "Вядома, што дэмакратыя мяняе ўсе грамадзскія ўмовы. Цяпер можна гаварыць пра іншыя парушэньні закону, таму што крымінальны кодэкс быў зьменены. З другога боку, празь зьмену грамадзкіх умоваў людзі атрымалі і іншыя магчымасці, напрыклад, цяпер больш магчымасьцяў фінансавых махінацыяў і махлярства. Але, каб гэта нейкім кардынальным спосабам зьмяніла карціну злачыннасьці, не сказала б." (Ціхановіч: ) "Значыць, збольшага за кратамі тыя ж забойцы, гвалтаўнікі і злодзеі?" (Бурчыкава: ) "Людзі пераважна мяркуюць, што той, хто сядзіць за кратамі, па меншай меры – забойца альбо злодзей. Але мала хто усьведамляе, што ў турмах пераважная большасьць людзей, якія зьдзейсьнілі адносна несур"ёзныя парушэньні закону – ну, напрыклад, нехта можа сядзець за няўплату алімэнтаў. Або ненаўмыснае забойства, што можа стаць кожнаму, скажам, у выніку аўтааварыі". А цяпер погляд беларускіга журналіста і вопытнага беларускага вязьня. Гэтымі днямі калега з Гародні Павал Мажэйка атрымаў магчымасьць наведаць знакамітую праскую турму Рузыне. Разам зь ім турму наведаў і Валеры Шчукін. Зараз – уражаньні абодвух: (Мажэйка: ) "Невысокія, мэтра паўтара-два муры, рэдзенькі калючы дрот, амаль зацёртыя надпісы "Увага! Ахоўваемы аб'ект." Якая ж гэта турма, скажа беларус, малюючы ў галаве вобраз Валадаркі ці Гарадзенскае турмы. Максымальна, куды сягае ўяўленьне, – сакрэтны завод часоў сацыялістычнае Чэхаславаччыны. Яшчэ гадоў 15 таму турма ў Рузынах мела дурную славу. У той час гэта быў сьледчы ізалятар СТБ (чэскі варыянт КГБ), тут працавалі розныя спэцслужбы. Праз Рузыны прайшлі многія чэскія дысыдэнты. Сядзеў тут і Вацлаў Гавэл, партрэт якога вісіць сёньня ў кабінэце дырэктара турмы Франьцішка Зэдэка. Пан Зэдэк кажа, што ягоная турма адна з найвялікшых у краіне. Разам з турмой Панкрац яна забясьпечвае ўсю вобласьць сярэдняе Чэхіі. Утрымліваецца тут 1100 вязьняў, пры норме 915, пры чым бальшыня зь іх яшчэ знаходзіцца пад сьледзтвам. Першае, што ўражвае, як толькі трапляеш у памяшканьні турмы – гэта пах і чысьціня. Пануе атмасфэра, якую можна параўнаць - ну, хіба, зь беларускай лякарняй. Каля трыццаці мужчынаў, аднастайна апранутыя, у тапках, некаторыя нават басанож, сёрбаюць сабе поліўку, заядаюць кнэдлікамі ды абмяркоўваюць учорашнюю футбольную гульню. Дзьверы камэраў, якія больш справядліва будзе назваць палатамі толькі што замыкаюцца на замок адкрытыя насьцеж. Гэта так званы рэжым мяккае ізаляцыі. У вялікім аддзяленьні знаходзяцца разам 30-40 чалавек. Камэры разьлічаныя на двух-трох, тэлевізар, прыбіральня, душ, гарачая вада. Тэлевізар, дарэчы, можа мець кожны і глядзець колькі заўгодна, праўда, калі ёсьць уласны акумулятар. Аднак, вядомага беларускага палітвязьня Валера Шчукіна ўразіла ў чэскай турме іншае: (Шчукін: ) "Перш за ўсё, гэта стаўленьне да інфармацыі. У нашых турмах, чалавеку адразу адмаўляюць ва ўсялякай інфармацыі, зьвязанай з вонкавым сьветам. Тут жа, вязень можа чытаць любыя газэты, якія толькі захоча. Прабачце, але ў нашых яму гэтага не даюць. Па-другое, стаўленьне да вязьняў. Супрацоўнікі турмы зьвяртаюцца да вязьняў – пан. Ня трэба - пан, але ў нас нават грамадзянін ня кажуць. Мурло, хамло, дзярмо і гэдак далей." Гэта быў Валер Шчукін, якога вы яшчэ пачуеце ў маім рэпартажы. Дырэктар Рузынскае турмы Франьцішак Зэдэк кажа, каб разьмясьціць вязьняў, супрацоўнікам прыходзіцца часам паламаць галаву. Бо існуе 7 правілаў, паводле якіх пэўныя групы зьняволеных прыходзіцца разьдзяляць. Прыкладам, ніколі ў адной камэры не пасадзяць харвата з сэрбам, альбо расейца з украінцам. А з новага году прыйдзецца яшчэ падзяляць і на тых, хто паліць і не паліць. Чэскія грамадзяне ўпэўненыя, што ўсё ж выхоўваць чалавека лепей, чым перавыхоўваць, таму чэскія турмы маюць шмат эканамічных праблемаў. Прыходзіцца эканоміць. Гарачая вада ў Рузынскай турме цэлыя суткі падаецца толькі жанчынам, мужчыны могуць памыцца толькі ў вызначаны час. Электрычнасьць улучаецца на паўгадзіны з раніцы і па абедзе. Гэты факт зьдзівіў Валера Шчукіна: (Шчукін: ) "Мне неяк рэзанула, тое, што электраэнэргія падаецца вязьням толькі на паўгадзўны з ранку і на паўгадзіны ў абед. Гэта азначае, што чалавек ня можа глядзець тэлевізар, калі яму захочацца. Гэта, відавочна, трэба зьмяняць." "Вася, Вася!,"- чуецца з вуліцы, дзе прагульваюцца вязьні. Гэтае імя ўжо прыжылося ў чэскіх турмах. Больш за ўсё тут адбываюць пакараньне з замежнікаў менавіта расейцы, пасьля ўкраінцы, славакі, палякі. Рузынэ, адзіная турма, дзе адбываецца экстрадыцыя замежных грамадзянаў. Гэта азначае, што іх, пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня, высылаюць у родныя, паводле пашпарту, краіны. Кожны асуджаны каштуе чэхам 400-700 кронаў на дзень (прыблізна дзесяць-двадцаць даляраў). Аднак, сам вязень 40 кронаў выплочвае з уласнае кішэні. Меню Рузынскае турмы, возьмем, да прыкладу, суботу. Сьняданак – хлеб, гарбата, лівэрка, масла. Другі сьняданак – 50 грамаў мяса, хлеб, запечаны бачок. Абед – штырская поліўка, мэксыканскі гуляш, макарона. Вячэра – бульбяны гуляш, 4 кавалкі хлеба, садавіна, гарбата. Да параўнаньня, у Гарадзенскае турме вязьні штодзень атрымоўваюць 10 грамаў макароны. Наступная мая адрэса – аддзяленьне, дзе ўтрымліваюцца непаўнагадовыя. Нас сустракае выхавальнік – малады хлопец у кедах, шортах ды кашульцы з надпісам "Made in USA". На сьценах разнастайныя плякаты ды малюнкі, у пакоі адпачынку - акварыюмы з чарапахамі, рознымі расьлінамі, рыбкамі, сярод якіх ёсьць нават піраньі. Да маладых злачынцаў сюды прыходзяць школьныя настаўнікі. Франьцішак Зэдэк дзеліцца ўспамінамі. Некалькі баўгарак, што патрапілі да яго ў турму, мелі дакумэнты 12-гадовых дзяўчынак. Лекары, якія агледзелі іх запэўнілі, што баўгаркам ня менш як па 30 год. Высьветлілася, што тыя падрабілі дакумэнты, спадзеючыся на больш лёгкі рэжым утрыманьня. Цяпер 30-гадовым дзяўчынам прыходзіцца выконваць хатнія заданьні. (Ціхановіч: ) "Гэта быў Павал Мажэйка. Апошні запіс зь яго дыктафону сьведчыць, што пасьля выхаду з чэскай турмы Валер Шчукін ня мог схаваць свайго захапленьня:" (Шчукін : ) "У параўнаньні з нашымі беларускім турмамі - гэта ня тое, што крок наперад, гэта два крокі наперад. Мне цяпер стала зразумела – Эўропа ставіцца да нас так, ня толькі таму, што ў нас Лукашэнка – дыктатар, але й таму, што ў нас турмы не такія як ў Эўропе." Гэта былі ўражаньні Валера Шчукіна, якія, зразумела, носяць крыху экскурсійны характар. Між тым, некаторыя грамадзяне Беларусі маюць магчымасць адчуць, так бы мовіць, "выгоды" чэскіх турмаў на сабе. Я парасіла удакладніць зьвесткі пра іх прэсавага сакратара турэмнай службы Чэхіі сп. Яна Сахурэка: (Сахурэк: ) "Апошнія зьвесткі маю на канец 1999-га году – тады было ў чэскіх турмах 53 грамадзяніна Беларусі. Гэта далёка ня самыя вялікія лічбы, маем ім больш зь іншых краінаў – Славаччыны, Румыніі, Украіны, Віетнаму. Хацеў бы падкрэсльліць, што асаблівых праблемаў зь беларусамі ня маем." (Ціхановіч: ) "Ці розьніцца рэжым утрыманьня замежных і чэскіх грамадзянаў? Ці маюць яны аднолькавыя правы і ўмовы?" (Сахурэк:) "Зьняволены чужынец мае такія ж правы, як і зьняволены грамадзянін Чэскай рэспублікі, а да таго ж замежнік мае права стасункаў са сваім консульствам, амбасадай". (Ціхановіч: ) "Ці ўжываюць гэтую магчымасць беларускія грамадзяне?" (Сахурэк: ) "Так, ужываюць. Ня надта часта, але не зьяўляецца гэта й выключэньнем". Я папрасіла прэсавага сакратара Турэмнай службы Яна Сахурэка назваць найбольш вядомага ці высокапастаўленага чэскага зьняволенага. Ён прыгадаў толькі сёлетняе зьняволеньне падчас сьледства былога міністра фінансаў Свобады, які быў абвінавачаны ў незаконным спосабе прыватызацыі аднаго з прадпрыемстваў. Пан Сахурэк таксама прыгадаў, што апошнія факты, калі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнавалі чэскіх вязьняў вязьнямі сумленьня, былі да 1989-га году. На сёньня сярод 10 мільённай чэскай нацыі – 22 тысячы 264 зьняволеных. Петра Бурчыкава у сувязі з гэтым адзначае галоўную, на яе погляд, праблему чэскіх турмаў: (Бурчыкава: ) "Тое, што яны перапоўненыя – на 130 працэнтаў - мае страшна негатыўны ўплыў як на пэрсанал, так на вязьняў. Таму што такая перапоўненасьць турмаў перашкаджае якім-кольвек пэдагагічным намаганьням з боку пэрсаналу . І пазьней тая інтэграцыя назад у грамадзства вельмі складаная". (Ціхановіч: ) "І, пад канец, пару словаў пра стасункі паміж аховай, выхавальнікамі і вязьнямі. Ахоўнік чэскай турмы зарабляе каля 300 -400 даляраў, зарплата гэта ў Чэхіі самая сярэдняя, а прэстыж працы – даволі невысокі. Выказваюцца вэрсіі, што легендарны уцякач Каінак мог скарыстаць дапамогу з волі, якая, зразумела, прыходзіць толькі шляхам подкупу. Было устаноўлена, што ён выкінуў з вакна вязьніцы доўгі канат, сплецены зь прасьціны й лескі, на якім быў замацаваны крук, зроблены з дэталі мэталічнага ложка. Сваё ласо ён закінуў аж на процілеглую сьцяну турмы, пераехаў на яе мур з камэры па канаце, а са сьцяны зноў спусьціў канат. Чым яму удалося перапіліць таўстыя краты вакна, - невядома. Але турэмная служба прызнала, што доўга, на працягу месяцаў, да яго ў камэру вадзілі другога вязьня-забойцу, які там заставаўся гадзінамі. Выхавацель турмы самага строгага рэжыму ў Міраве гэта дазваляў, бо вязьні, асуджаныя на цэлае жыцьцё, зьвярнуліся з просьбай: дайце нам магчымасць пагуляць у шахматы. Як Іржы Каінак скарыстаў гэтую магчымасць, – гэта ўжо справа яго хітрасьці і шанцаваньня."
Як жывецца чэскім вязьням