Уезд у ЗША забараняецца і членам сем’яў замежных чыноўнікаў, калі яны атрымалі выгады ад дзеяньняў сваіх родных, якія парушылі закон. Скласьці “чорны сьпіс” замежных урадоўцаў, датычных да карупцыі і хабарніцтва, даручана дзяржсакратару ЗША ці прызначанай ім асобе.
Пад фармулёўкай “істотныя наступствы, што супярэчаць амэрыканскім інтарэсам” маецца на ўвазе шкода замежнай дзейнасьці амэрыканскіх кампаніяў, мэтавым амэрыканскім праграмам замежнай дапамогі, абароненасьці ЗША ад міжнароднай злачыннасьці і тэрарызму, а таксама падрыў стабільнасьці дэмакратычных інстытутаў і нацыяў.