Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЫТУАЦЫЯ З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ МОЖА СТАЦЬ ПРАДМЕТАМ РАЗГЛЯДУ ПОЛЬСКАГА ПАРЛЯМЭНТУ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Сёньня ў Беларусі парушаецца Канстытуцыя, Мміжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, зьнікаюць вядомыя людзі, адбываюцца суды над журналістамі, улады закрываюць няўрадавыя арганізацыі, а міліцыянты зьбіваюць удзельнікаў вулічных акцыяў пратэсту. Просім Вас узгадаць гісторыю – толькі разам, на роўных правох Польшча і Беларусь былі моцныя”, – гаворыцца ў звароце да польскага парлямэнту. Далей падпісанты заклікаюць дэпутатаў узяць прыклад зь літоўскага Сэйму ды наладзіць парляманцкія слуханьні ў справе сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Ініцыятарам збору подпісаў ёсьць палітычны ўцякач, вядомы апазыцыянэр Валер Грыцук.

(Грыцук: ) “Была заява Камісара ААН па правох чалавека Мэры Робінсан, якая сказала, што краіны-суседзі абавязаныя зьвярнуць увагу на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. І таму гэта было б вельмі лягічна, каб пасьля Літвы гэтую праблему ўзьняў наш блізкі сусед – Польшча. Краіна, якая добра валодае інфармацыяй наконт таго, што робіцца ў Беларусі.

(Карэспандэнт: ) “Якія першыя вынікі вашай кампаніі? Ці сустракаліся вы з дэпутатамі польскага парлямэнту і ці зацікаўленыя яны ў такіх слуханьнях?”

(Грыцук: ) “Так, сустрэчы былі як з вышэйшымі кіраўнікамі Сэнату, так і з дэпутатамі Сэйму на ўзроўні намесьнікаў старшыняў адпаведных камісіяў. Зацікаўленасьць ёсьць, разуменьне праблемы ёсьць, і я думаю, што гэтая праблема будзе разгледжаная парлямэнтам Польшчы”.
XS
SM
MD
LG