Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“САЮЗНЫЯ” ГРОШЫ МОГУЦЬ ПАЙСЬЦІ НА ЎЛАДКАВАНЬНЕ РАСЕЙСКА-КАЗАХСТАНСКАЙ МЯЖЫ


Алесь Грыневіч, Менск

Ранейшы праект бюджэту прадугледжваў выдзяленьне 150 мільёнаў расейскіх рублёў на памежнае ўладкаваньне, але цяпер гэтую суму падвоілі за кошт эканамічных праграмаў, піша “BNS”.

Памочніца дэпутата Нікіціна Натальля Кузьняцова сказала Радыё Свабода, што ёй нічога невядома пра такую заяву. Але паводле яе словаў, спадар Нікіцін сёньня працаваў на паседжаньні Дзярждумы і мог нешта паведаміць журналістам “у кулюарах”.

Павал Кузямчак, намесьнік кіраўніка падстаўніцтва сталага камітэту саюзнай дзяржавы ў Менску, кажа, што магчыма ідзе нейкае “пераразьмеркаваньне” бюджэту, але пакуль што зацьверджаныя толькі выдаткі на ўладкаваньне межаў Беларусі й Расеі з Латвіяй ды Літвой.
XS
SM
MD
LG