Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧЭСКАЯ АМБАСАДА АДНАВІЛА ПРЫЁМ НАВЕДНІКАЎ


Юры Сьвірко, Менск

Толькі праз паўтары гадзіны пасьля звычайнага пачатку прыёму дакумэнтаў у консульскі аддзел чэскае амбасады ў Беларусі змаглі трапіць першыя наведнікі.

Сталічныя чыноўнікі абяцалі даць цяпло дыпляматам яшчэ ўчора, але й сёньня сыстэма ацяпленьня ў гэтым старым будынку ў менскім Верхнім горадзе, на Музычным завулку, не працавала. Аднак а палове на адзінаццатую амбасада Чэхіі ўсё ж адчыніла свае дзьверы й пачала прымаць дакумэнты на атрыманьне візы.

Міністэрства замежных справаў Беларусі лічыць, што гэтым пытаньнем мусяць займацца толькі камунальныя службы Менску. Прадстаўнік МЗС дадаў, што ў ягоным міністэрстве таксама батарэі халодныя.

XS
SM
MD
LG