Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК БРЫТАНСКАЕ ГРАМАДЗТВА ЎСПРЫНЯЛО ЎДЗЕЛ СВАЁЙ КРАІНЫ Ў АКЦЫІ АДПЛАТЫ?


Радыё Свабода.

(Радкевіч: ) “Мікола, як прарэагавала брытанскае грамадзтва на прамову Тоні Блэйра? Як вядома, Буш у мінулую сераду зьвярнуўся з асабонай просьбай аказаць дапамогу ў вайсковай апэрацыі. Як паставіліся шараговыя брытанцы да сваёй так бы мовіць абранай ролі, і якія асаблівасьці інфармацыйнай кампаніі ў гэтай вайне ў Вялікай Брытаніі?”

(Пачкаеў: ) “Рэакцыя пераважнай часткі брытанскай палітычнай супольнасьці была прадстаўленая ў заяве Тоні Блэйра. Нагадаю, ён падкрэсьліў, што гэта вымушаны крок. Па-друго, Блэйр заявіў, што сярод трох аспэктаў гэтай апэрацыі – дыпляматычнага, вайсковага і гуманітарнага – апошні настолькі ж важны, як і два першыя. Менавіта гэта падкрэсьліваюць брытанскія камэнтатары і сродкі масавай інфармацыі. Яны кажуць, што выкараненьне тэрарызму патрабуе выкараненьня прычынаў, якія яго спараджаюць. Менавіта таму, апрача бомбаў, самалёты скідваюць неабходныя для насельніцтва рэчы. Перад пачаткам акцыі ня так нават падкрэсьлівалася пагроза ад бін Лядэна і яго хаўрусьнікаў, як паказваліся пакуты насельніцтва Афганістану, якія яно церпіць пад рэжымам Талібану. Напрыклад, паказвалі шарыяцкія пакараньні, адсяканьне рук і ног, зьбіцьцё кіямі жанчынаў за парушэньне правілаў ісьлямскай вопраткі, публічныя пакараньні сьмерцю і гэтак далей.

Варта адзначыць таксама і розьніцу акцэнтаў, якую заўважаюць брытанскія камэнтатары, у ЗША і Вялікай Брытаніі. ЗША гавораць пра шырэйшую апэрацыю супарць тэрарызму, у прыватнасьці пра акцыі супарць такіх краінаў, як Ірак, Сырыя. А ў Брытані гавораць менавіта пра мэтанакіраваную апэрацыю супраць тэрарыстычнай сыстэмы, якая была адказная за апошнія тэрарыстычныя акцыі.

Сёньня адкрываецца экстраная сэсія брытанскага парлямэнту, і мы будзе мець далейшую інфармацыю”.


XS
SM
MD
LG