Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАС ІСЬЦІ НА АДПАЧЫНАК, – КАЖУЦЬ ЗША ФІДЭЛЮ КАСТРА


Ян Мацур, Прага

Прадстаўнік дэпартамэнту Філіп Рыкер сказаў у панядзелак: “Звычайна мы не даем камэнтароў і ня робім заяваў наконт днёў нараджэньня, але, – дадаў ён, – з нагоды таго, што спадар Кастра дасягнуў абавязковага пэнсійнага ўзросту для дыктатараў, ёсьць спадзяваньні, што хутка ён сапраўды пойдзе на пэнсію. Пад сьмех карэспандэнтаў спадар Рыкер працягваў: “Мы спадзяемся, што дзеля жыхароў Кубы ў спадара Кастра хопіць мудрасьці зрабіць захады, каб даць людзям магчымасьць адсьвяткаваць сваю свабоду і правы чалавека ў краіне, якая паважае міжнародныя стандарты тых правоў і дае грамадзянам свабоду, якую яны заслугоўваюць”.
XS
SM
MD
LG