Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ВЫДАЧА МІЛОШАВІЧА – СУПЯРЭЧЛІВАЯ


Вольга Караткевіч, Прага


(Пазьняк: ) “Сам факт выдачы Мілошавіча гаворыць аб тым, што ў Эўропе склалася сытуацыя, калі злачынцы супраць чалвецтва, супраць уласнага народу ня могуць застацца беспакаранымі. Гэта факт, безумоўна, станоўчы, ён павінен паўстрымаць многіх авантурыстаў, якія яшчэ не перавяліся на кантынэнце. Зь іншага боку, гэта факт, які наводзіць на думкі больш сур’ёзныя, бо сытуацыя неадзназначная для самой Сэрбіі. Каштуніца заявіў, што Мілошавіч ня будзе выдадзены і што гэта ня ў згодзе з канстытуцыяй Сэрбіі, што яны будуць самі яго судзіць. Гэта лягічная заява. Народ павінен судзіць свайго злачынцу. Аднак, улада Сэрбіі паказала сваю залежнасьць ад эўрапейскіх структураў і тое, што сама ня здольная вырашыць гэтае пытаньне. Па-другое, улада паказала, што яна згодная наступіць на горла свайму ўласнаму гонару за мільярд даляраў. Гэта выглядае ня вельмі добра. Калі выдаваць такога злачынцу Міжнароднаму трыбуналу, то ня трэба браць мільярд даляраў. Па-трэцяе, у ня вельмі добрым становішчы і Каштуніца. Палітык, які дае слова, павінен яго або трымаць, або рабіць нейкія высновы наконт сваёй кар’еры.

Так што гэта з аднаго боку істотны факт, што такія злачынцы нясуць пакараньне, а зь іншага боку для Сэрбіі гэта абярнулася палітычнымі выдаткамі.

У нас ёсьць свой дыктатар, і гэта ў пэўным сэнсе навука, таму што народ і палітыкі, якія яго прадстаўляюць, павінныя клапаціцца пра гонар нацыі, па сувэрэнітэт, справядлівасьць і пра будучынію.

Не асуджаю я ў гэтым пляне сэрбаў, але я б паступіў троху інакш”.
XS
SM
MD
LG