Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група “Гаер” і песьня “Беларусь”



Ці можна быць ціхім патрыётам? Наогул, ці бываюць патрыёты гучныя? Альбо дастаткова проста любіць уласную радзіму і дзяліцца зь ёю тым, на што ты здольны? “Мэлёдыя дня” вітае вас!

Сапраўды, ёсьць такія артысты, якія ці ня кожны дзень — бывае, нават па-беларуску — клянуцца ў любві да Радзімы, але выключна згодна з службовым абавязкам. А ёсьць такія, хто ціха выконвае ўласную справу, ня робячы гучных заяваў і не патрабуючы за служэньне Радзіме нічога празьмернага.

Музыканты менскай групы “Гаер” вядомыя тым, што добра ўмеюць рабіць кавэр-вэрсіі заходніх гітоў, выдатна валодаюць інструмэнтамі, ды вось сьпяваюць часьцей па-расейску. Але гэта не папса, іначай не выступалі б яны даволі рэгулярна ў менскім блюзавым “Стар-клюбе”.

Пры чым тут патрыятызм — спытаецеся. Ды пры тым, што гэтая група зь ліку тых малавядомых калектываў, якія якраз і ствараюць надзейны падмурак для разьвіцьця жанру ў краіне. У рэпэртуары “Гаера” шмат аўтарскіх твораў, у тым ліку й інструмэнтальнай музыкі, хоць, шчыра кажучы, у сэнсе публічнага паказу ў беларускім радыёэфіры “Гаер” ад іншых айчынных калектываў амаль не адрозьніваецца. Гэта значыць, у эфіры ня гучыць.

Сёньня паспрабую хоць трошкі выправіць гэтую сытуацыю. Тым больш, што практычна ніхто з вас, амаль упэўнены, групу “Гаер” ніколі ня чуў. Музыка і словы Вячаслава Булды, песьня пад назваю “Беларусь”, дэбют групы “Гаер” у праграме “Мэлёдыя дня”! Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG