Толькі 23% апытаных вераць у сумленнасьць выбарчых камісіяў. Выбарчая кампанія па ўзроўні адміністрацыйнага ціску мала адрозьніваецца ад папярэдніх, — упэўненыя экспэрты.
Тым ня менш, большасьць апытаных лічыць, што яўка на гэтых выбарах будзе дастакова высокай, каб прызнаць, што яны адбыліся. На думку апытаных прадстаўнікоў дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктараў, незалежныя кандыдаты на гэтых выбарах маюць неблагія шанцы на перамогу. А вось шанцы прыхільнікаў Лукашэнкі зьменшыліся ў сувязі зь нядаўнім рэзкім ростам камунальных тарыфаў.