Кампанія выбараў у мяцовыя саветы пакуль мала заўважная для шараговых грамадзянаў. Ніхто з апытаных мінакоў ня ведаў ня толькі патэнцыйных кандыдатаў, але і дзейнага дэпутата ў сваёй акрузе.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, ці пойдзеце вы галасаваць?”
(Спадарыня: ) “Не пайду, таму што я ня ведаю, за каго галасаваць, і ня бачу ніякіх паляпшэньняў. Увогуле ня ведаю, каму верыць”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы пойдзеце на выбары?”
(Спадар: ) “Калі буду ведаць за каго і што, тады пайду. Пакуль ніякіх паведамленьняў не было”.
(Другі спадар: ) “Да мяне прыходзілі ў паштовую скрынку нейкія ўлёткі, я нават не магу ўзгадаць, што гэта быў за кандыдат. Пра кожнага пішуць добра, але я ня ведаю, за каго сам буду галасаваць”.
(Карэспандэнтка: ) “На выбары пойдзеце?”
(Спадарыня: ) “Яшчэ ня ведаю. Мне здаецца, што нічога ня зьменіцца, нічога яны ня зробяць, таму мне зусім абыякава, як пройдуць выбары”.
(Карэспандэнтка: ) “Што залежыць ад дэпутата мясцовага савету? Што ён здольны вырашыць, чым дапамагчы людзям, якія жывуць у ягонай акрузе?”
(Спадар: ) “Калі шчыра, то нічога. Уся ўлада ад аднаго чалавека залежыць, і ўсе гэта ведаюць”.
Ці спадзяюцца людзі на тое, што ў Беларусі адбудуцца справядлівыя выбары?
(Спадар: ) “Не зусім. Ходзіць шмать плётак наконт таго, як ладзіліся выбары раней, і я проста ня ведаю, што будзе гэтым разам”.
(Спадарыня: ) “Як заўсёды было, так і будзе зараз”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці спадзеяцеся вы на тое, што выбары адбудуцца справядліва?”
(Спадар: ) “Мусіць, не. Звычайна паводле афіцыйнай вэрсіі ў нас усё адбываецца справядліва, але як пішуць у замежных газэтах, усё ў нас неяк ня так. Мабыць, так і ёсьць”.
(Другі спадар: ) “Каб толькі выбары адбыліся, каб другі раз не хадзіць”.
(Спадарыня: ) “Спадзяюся, што будуць справядлівыя выбары. Зычу, каб усё было добра”.
(Спадар: ) “Такога ў нас ніколі ня будзе ў найбліжэйшы час. Пакуль у тым доме гаспадарыць вядомы ўсім чалавек, ніколі ў нас ня будзе, каб усё было адкрыта й справядліва”.
(Карэспандэнтка: ) “Ты ня менш, вы на выбары пойдзеце?”
(Іншы спадар: ) “Пайду, бо гэта мой абавязак. Хоць такім чынам паспрабую змагацца”.
Гэткія меркаваньні мінакоў на менскіх вуліцах.