Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21:00 ЖУРНАЛІСТЫ НА ПРЭС-КАНФЭРЭНЦЫІ ЛІДЗІІ ЯРМОШЫНАЙ РАГАТАЛІ ЗЬ ПЕРШЫХ ВЫНІКАЎ ВЫБАРАЎ


Віталь Цыганкоў, Менск

Прэсавая канфэрэнцыя пачалася са спазьненьнем. Пакуль што Ярмошына не паведаміла дадзеных пра агульную колькасьць выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні. Але яна паведаміла лічбы па абласьцях: Берасьцейская – 84 адсоткі, Віцебская – 83 адсоткі, Менская – 81 адсотка.

На стэндах інфармацыйнага цэнтру зьявіліся дадзеныя першых апрацаваных бюлетэняў. Лічбы ўсіх бянтэжаць. Так, па Менскай вобласьці апрацаваны 1 адсотак бюлетэняў.

І вось вынік: за Гайдукевіча – 2 адсоткі, за Ганчарыка – 7 адсоткаў, за Лукашэнку – 87 адсоткаў. Зьдзіўленьне і сьмех выклікалі лічбы па Магілёўскай вобласьці: апрацавана 0,8 адсоткаў бюлетэняў. За Гайдукевіча – менш 1 адсотка,за Ганчарыка – 1,5 адсоткі, За Лукашэнку –96 адсоткаў.

XS
SM
MD
LG