На пляцы зараз знаходзіцца каля дзьвюх-трох тысяч чалавек.
Прамовы закончыліся, часткова людзі пакідаюць пляц. Але шмат хто зьбіраецца тут стаяць надалей, як кажуць, ці не да перамогі. Людзі сьпяваюць песьні, зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцяжкі, плякаты Маладога Фронту.
Побач, у Палацы Рэспублікі, адбываецца прэсавая канфэрэнцыя. Адтуль прыйшло паведамленьне, што агульная лічба прагаласаваўшых па краіне – каля 82 адсоткаў.