Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін:
"Трэба ўсё-ткі ацьверазець крыху і паглядзець, дзе мы жывём і як жывуць суседзі... А ня слухаць, што з Лукашэнкам вайны ня будзе... З кім нам ваяваць?.."
Анатоль Грыцкевіч:
"Я не падзяляю тых поглядаў аптымістычных, што ўсе навукоўцы ці выкладчыкі будуць галасаваць так, як я, — за дэмакратычнага кандыдата..."
Мастак Аляксей Марачкін:
"Скажу шчыра, што мой кандыдат — гэта Зянон Пазьняк, але паколькі ад шырокай грамадзянскае кааліцыі быў вылучаны Ўладзімер Ганчарык, то я і мае сябры галасавалі за яго..."