Адначасова затрымалі больш як 10 непаўнагадовых удзельнікаў акцыі, якія былі апранутыя ў аранжавыя футболкі.
Пры затрыманьні амонаўцы жорстка зьбілі непаўнагадовага Максіма Байкова. Паводле некаторых зьвестак, хлопчыку патрэбная мэдычная дапамога. Месцазнаходжаньне ягонае пакуль невядомае.
На міліцэйскіх варанках усіх затрыманых павезьлі ў Цэнтральнае ўпраўленьне ўнутраных справаў.