Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК БУДУЦЬ ГАЛАСАВАЦЬ АСУДЖАНЫЯ ПА КРЫМІНАЛЬНЫХ СПРАВАХ


Любоў Лунёва, Менск

Гэта ж датычыць і тых грамадзянаў, якіх да суду падчас сьледзтва ўтрымліваюць у сьледчых ізалятарах.

Тыя ж, хто паводле судовага прысуду павінен выплаціць штрафы альбо пакараны папраўчымі работамі на асноўным месцы працы, галасуюць на роўных умовах з астатнімі грамадзянамі.

Між тым, Валеры Шчукін разам зь іншымі арыштаванымі будзе галасаваць 9 верасьня ў Жодзінскім сьледчым ізалятары. Паколькі пакараньне ў выглядзе арышту раней не ўжывалася ў папраўчым заканадаўстве, Камітэт у выкананьні пакараньняў зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд па тлумачэньне. Сёньня Канстытуцыйны суд дазволіў галасаваць арыштаваным.

Кіраўнік спэцаддзелу Людміла Гладкая патлумачыла Радыё Свабода:

(Гладкая: ) "Арыштаваных недзе каля васьмі сотняў чалавек па ўсёй краіне. У кожным абласным сьледчым ізалятары ўтрымліваюцца людзі, якія адбываюць пакараньне ў выглядзе арышту. Яны знаходзяцца ў жорсткіх умовах. Напрыклад, ім дазваляецца штодзённая прагулка толькі на працягу адной гадзіны. Прынята рашэньне, што асуджаныя да арышту будуць галасаваць. Гэта навіна. Што ж, няхай галасуюць".

Паведаміла Радыё Свабода палкоўнік Людміла Гладкая, кіраўнік спэцаддзела Камітэту выкананьня пакараньняў.

Паводле заканадаўства, арыштаваныя на тэрмін ад трох да шасьці месяцаў павінны ўтрымлівацца ў спэцыяльнай установе, бо, насамрэч, гэтыя людзі не пазбаўленыя волі, а часова знаходзяцца ва ўмовах строгай ізаляцыі. Відаць, менавіта таму корпус, у якім знаходзіцца Валеры Шчукін разам зь іншымі арыштаванымі, адміністрацыя жодзінскага СІЗА называе Арыштным домам.

Туды 9 верасьня ў спэцыяльны пакой прынясуць выбарчыя скрыні і ў прысутнасьці назіральнікаў арыштаваныя скарыстаюцца сваім канстытуцыйным правам.


XS
SM
MD
LG