Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗА АРГАНІЗАЦЫЮ СУСТРЭЧЫ З ЧЫГІРОМ УЛАДЫ ПАПЯРЭДЖВАЮЦЬ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Учора ўвечары ў Барысаве адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы намесьніка генэральнага дырэктара Акцыянэрнага таварыства БАТЭ Віктара Капульцэвіча і Георгія Кібермана, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

Ім інкрымінавалася арганізацыя несанкцыянаванага сходу ў клюбе АТ Батэ. Нагадаю, што 19-га лютага так адбылася сустрэча з экс-прэм’ерам Міхаілам Чыгіром, які зьбіраецца браць удзел у прэзыдэнцкай кампаніі.

Суд адбыўся ў прысутнасьці Міхаіла Чыгіра. Абодвум – Капульцэвічу і Кіберману вынесеныя папярэджаньні.
XS
SM
MD
LG