Адзін з найбольш папулярных музычных гуртоў апошніх дваццаці гадоў, гэта несумнеўна амэрыканскі рок квартэт – R.E.M. Як ня дзіўна, песьня якая прынесла R.E.M. славу ў 1981 годзе называлася “Радыё Свабодная Эўропа”. Аднак мая ўлюбеная песьня гэтага гурту зьявілася ажно 10 гадоў пазьней: Losing My Religion – што літаральна перакладаецца, як “губляю сваю рэлігію”, але ў пераносным сэнсе, гэта значыць “я вычарпаны, зьнясілены”. Аўтар песьні, кіраўнік гурту Майкл Стайпс кажа, што гэта песьня пра пакуты спрычыненыя не адплачанай ўзаемнасьцю.
Гурт REM – і песьня Losing My Religion.