Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Righteous Brothers. Unchained Melody


На мінулым тыдні я Вас пазнаёміў зь дзвюма песьнямі папулярнага амэрыканскага дуэту The Righteous Brothers, кар’ера якога працягваецца больш чым сорак гадоў. Папулярнасьць дуэту сярод моладзі хіба тлумачыцца тым, што рэпэртуар The Righteous Brothers на працягу апошніх гадоў часта выкарыстоўваецца у галівудзкіх фільмах. Адным з такіх фільмаў быў Ghost, галоўную ролю ў якім граў амэрыканскі актор Пэтрык Суэйзі, які сёньня адзначае дзень нараджэньня. З гэтай нагоды сёньня Вам прапаную песьню з гэтага фільму, якую паводле нядаўна праведзенага апытаньня амэрыканцы лічаць сваей любімай рамантычнай песьняй. The Righteous Brothers сьпяваюць Unchained Melody.

Данчык
XS
SM
MD
LG