Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 1 СТУДЗЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“ЛіМ”, 1954 год. Народны артыст БССР Л.Рахленка піша:

“Значнымі дасягненьнямі і посьпехамі ва ўсіх галінах нашага жыцьця адзначаны 1953 год. Гэты год увойдзе ў гісторыю нашай краіны як год новых знамянальных рашэньняў Камуністычнай партыі і Совецкага ўраду, якія раскрываюць зь велізарнай сілай гуманізм совецкага ладу, яго штодзённыя клопаты аб чалавеку, аб дабрабыце народу… Вялікую творчую радасьць я заўсёды адчуваю, калі іграю ролю Гарлахвацкага ў п’есе “Хто сьмяецца апошнім” К.Крапівы. Вось ужо амаль 300 разоў я яе выконваю і стараюся кожны раз знаходзіць нешта новае… Мы ўступаем у новы творчы працоўны год зь вялікай верай, што будуць напісаны новыя сьмелыя і высокамастацкія п’есы”.

“Звязда”, 1984 год:

“Яшчэ чатыры тысячы мінчан змогуць павіншаваць сваіх сяброў і блізкіх з Новым годам па тэлефоне. Столькі апаратаў дзякуючы ўводу яшчэ адной АТС на 10 тысяч нумароў устаноўлена напярэдадні сьвята ў іх кватэрах. Астатнія 6 тысяч “загавораць” у наступным годзе. І гэта толькі ў адным Фрунзенскім раёне беларускай сталіцы. Заканчваецца будаўніцтва такой жа магутнай станцыі ў Курасоўшчыне. На чарзе — яшчэ адна — у Серабранцы. Зь іх уводам тэхніка, якая “скарачае любыя адлегласьці”, прыйдзе ў тысячы дамоў. Усяго ж за мінулы год гарадзкая тэлефонная сетка рэспублікі вырасла на 56 тысяч нумароў, а сельская — на 17 тысяч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG