Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 25 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Віцебскі пралетары”, 1933 год, “Аздаравіць п’яны “актыў”:

“30 сакавіка ў гонар ад’езду Хадарэнка на вытворчую экскурсію, па яго ініцыятыве была наладжаная п’янка ў камуніста Зупанчыка ў дварэ дэпо трамваю, на якой прысутнічалі сам Зупанчык, старэйшы брыгадзір дэпо трамваю, Яцэвіч — загадчык гаражу (член партыі), Сьмірноў, сакратар ячэйкі дэпо трамваю, Ран — загадчык сталоўкі дэпо, Бляхарскі, былы сэкратар калектыву (зьняты за п’янку), і Хадарэнка — начальнік дэпо. Пачалі піць а 8 гадзіне ўвечары і скончылі а 4 гадзіне раніцы на другі дзень. У гэты дзень з дэпо выйшлі са спазьненьнем на лінію трамваі. Я лічу, што трэба аздаравіць п’яны калектыў”.


Лідзкая газэта “Сьцяг працы”, 1963 год, верш Віктара Шымука “Чорная Ганча”:

“З братняе Польшчы, з маленькай крыніцы
Чорная Ганча ў Нёман імчыцца.
Коціцца полем, коціцца гаем.
Дружбай народы нашы яднае.
Чуеш, ля рэчкі, ля самай граніцы,
Песьня, як птушка, удалеч імчыцца.
Гэта сьпяваюць польскія дзеці.
Мір, як і нам, ім патрэбны на сьвеце”.


Незалежная левая газэта “Мы и время”, 1993 год, рэдакцыйны артыкул “Локшына пад соўсам “рэфэрэндум”:

“Як па-вашаму, што яднае сына стаўропальскага селяніна з сынам беларускага інтэлігента? Што лучыць іх з дыплямаваным інжынэрам-будаўніком, які зруйнаваў дом купца Іпацьева ў Сьвярдлоўску? Што родніць гэтых трох сыноў славянскага народу з нашчадкам аўстрыйскага бюргера Шыкльгрубэра? Правільна, любоў да рэфэрэндумаў, плебісцытаў, апытаньняў і іншых сацыялягічных зграбнасьцяў. Надта ўжо гэта зручная штука! Галоўнае, што вынікі іх можна трактаваць як хочаш, а, на скрайні выпадак, наагул пахерыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG