Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:08 ]  Ізраільскі ўрад галасуе за плян выхаду з Паласы Газы


ЕРУЗАЛІМ: Прэм’ер Міністр Ізраілю Арыель Шарон вырашыў паддаць свой плян поўнага выхаду з Паласы Газа пад галасаваньне ў кабінэце міністраў. Ягоны плян адкінулі ў часе рэфэрэндуму 2 траўня сябры партыі Лікуд. Пасьля няўдалых спробаў дасягнуць кампрамісу з кансэрватарамі на чале з Бэніямінам Нэтаньягу, Шарон разаслаў копіі арыгінальнага пляну ўсім сябрам кабінэту. Плян прадугледжвае ліквідацыю ўсіх 21 –го габрайскага пасяленьня ў Паласе Газы. У панядзелак адбудзецца галасаваньне над вотумам даверу ўраду Шарона. Сёньня ў выніку выбуху бомбы на поўдні Паласы Газы адзін чалавек быў паранены.
XS
SM
MD
LG